Герб РБ

© Отдел образования, спорта и туризма Щучинского райисполкома

Официальный сайт
Герб Щучин

Звярніце ўвагу


                                               

04.03.17

Вынікі раённага этапу XXІ Беларускага маладзёжнага конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру.

У перыяд з 01 па 23 лютага 2017 г. прайшоў раённы этап XXІ Беларускага маладзёжнага эпісталярнага конкурсу, які праводзіцца пад эгідай Сусветнага паштовага саюза ў рамках 46 Міжнароднага эпісталярнага конкурсу сачыненняў на тэму: «Вообрази, что ты советник нового Генерального секретаря ООН. Какую глобальную проблему ты помог (-ла) бы ему решить в первую очередь? Какой бы совет ты дал (-а), чтобы он справился с решением?»

У раённым этапе конкурсу прынялі  ўдзел 11 вучняў з 11 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 2 члены гуртка з установы дадатковай адукацыі: ДУА “Астрынскі ЦТДзіМ”, усяго 13 школьнікаў.

Журы прысудзіла:

- першае месца вучаніцы 9 класа ДУА “СШ № 3 г. Шчучына” Паўлюкевіч Іне;

- другое месца вучаніцы 5 класа ДУА “НПК Галавічпольскі дз/с-СШ” Саладусе Дар’і;

- трэцяе месца вучаніцы 10 класа ДУА “Жалудоцкая СШ” Станкевіч Алесі. 

Сачыненне вучаніцы 9 класа ДУА “СШ № 3 г. Шчучына” Паўлюкевіч Іны, заняўшае  першае месца, напраўлена ў Гродзенскі філіял РВП “Белпочта” для ўдзелу ў абласным этапе дадзенага конкурсу. Жадаем далейшых поспехаў!

Паздраўляем пераможцаў, усім удзельнікам жадаем творчага развіцця!

 Богдан І.В., метадыст  ДУ “Шчучынскі РВМК”