06.11.2019
Вынікі заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу «Юны натураліст»
Падведзены вынікі заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу «Юны натураліст» у рамках акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», які праводзіўся з сакавіка па лістапад 2019 года.
Удзел у конкурсе садзейнічаў выхаванню патрыятызму і пачуцця любові да Радзімы; прыцягненню вучнёўскай моладзі да пошукавай дзейнасці, якая скіравана на даследаванне жывёльнага і расліннага свету, экалагічных асаблівасцяў малой радзімы; развіццю творчых здольнасцяў навучэнцаў сродкамі праектнай і мастацкай дзейнасці, прапагандзе здаровага ладу жыцця.
На аснове рашэння журы
ў намінацыі «Здароў’е - каштоўны дар»
(інтэрактыўная экспазіцыя з фітабарам)
дыпломам Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства
ўзнагароджаны
творчы калектыў
ДУА «Шчучынскі палац творчасці дзяцей і моладзі»
(кіраўнік Чарнадзедаў Міхаіл Міхайлавіч)
Віншуем навучэнцаў і педагогаў з узнагародай!

Г.С.Баронік, метадыст