РусскийБеларускi
Герб РБ

© Отдел образования, спорта и туризма Щучинского райисполкома

Официальный сайт
Герб Щучин

Обратите внимание


                                           

25.11.2019

Раённы этап рэспубліканскай патрыятычнай квэст-гульні «Па слядах Перамогі…» для піянераў

Ура! Вось і дачакаліся сваёй чаргі... Так, як і два тыдні таму гулялі акцябраты, піянеры таксама прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскай патрыятычнай квэст-гульні «Па слядах Перамогі…».

23 лістапада на базе ГУО «Шчучынскі палац творчасці дзяцей і моладзі» піянеры “праходзілі” па слядах Перамогі – выконвалі заданні на 5 станцыях маршрута: «Кастровая», «Вялікія палкаводцы», «Песня салдацкая», «Піянерскі КВІЗ «Знай нашых». Самай цікавай станцыяй аказалася апошняя: з знойдзеных фрагментаў пазла ўдзельнікі саставілі Q-код і прасканіравалі яго. Пасля гэтага з’явілася відэа з заданнем ад Цэнтральнага савета БРПА – зрабіць фота ў выглядзе зоркі і запусціць чэлендж у сацыяльныя сеткі пад #паслядахПерамогі.

Пераможцамі квэст-гульні стала каманда «Сталкер» з піянерскай дружыны імя У.Дубініна (ДУА «Гімназія г. Шчучына»).

З другім месцам павіншавалі каманду з піянерскай дружыны імя М.Казея «Факел» (ДУА «ВПК Галавічпольскі д/с-СШ»).

Трэццяе месца атрымала каманда «Перамога» з піянерскай дружыны імя З.Касмадзям’янскай (ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Шчучына).

Усяго ў квэст-гульні прынялі ўдзел 12 каманд.

Пасля падвядзення вынікаў удзельнікаў гульні павіншавалі творчымі нумарамі піянеры-лідэры Данііл Чарнавокі і Наталля Гарбіна з ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Шчучына.

Старшыня РС ГА «БРПА» Шылко В.Ю.

Фота Немна Л.Н.